кстати вот, уважаемые) очень интересно www.usebelarusy.by
Спрадвеку мне
належыць
Чароўны край бароў,
палёў,
крыніц
Ад тураўскіх муроў да Белавежы,
Ад Крэва і да полацкіх званіц.
Крывіч,
радзіміч,
дрыгавіч
у згодзе
Дапамаглі мне моцным верай стаць,
Каб прарастаў,
як колас,
у народзе,
Які ніхто не зможа
растаптаць.
Каб моваю душа мая світала,
Каб стаў я варты
матчынай зямлі,
Скарына,
Каліноўскі
і Купала
Свой горды дух і мне перадалі.