Не маю словаў. Родная мова самая лепшая нават калі ты й размаўляеш на іншай, на сваёй роднай голас гучыць прыгажэй за ўсё. МДХА.
На жаль не магу знайсці плэер каб уставіць песню=......=
тэкстСупакой мяне на небе душы,
У сэрцы любоў ты запішы.
Вывучаю я цябе да драбніц,
Мару з табой разам сасьніць
Горы, рэкі, гаі, лугі,
Тут мой дом, тут берагі.
Небасхіл Эўропы, зноў малады,
З высі глядзіць на гарады.
Да душы тваёй таемнай сьвятло
Шляхам начным зноў прывяло.
Прамінаюць карагодам зямлі
Нашых вачэй два караблі.
Дакраніся да паветраных крыл,
Мы паплывем за небасхіл.
Сонца, зоры, лясы, сусьвет –
Мы глядзім з вышыні плянэт.
Небасхіл Эўропы, зноў малады,
З высі глядзіць на гарады.
Да душы тваёй таемнай сьвятло
Шляхам начным зноў прывяло.